02.06.2014 / 15:47

ВІДЭАкамера зафіксавала стрэл баевікоў у будынак Луганскай адміністрацыі  удакладнена 70

У памяшканні Луганскай аблдзяржадміністрацыі, захопленым тэрарыстамі, прагучаў выбух.

фота РІА Навіны

Мяркуючы па відэазапісе з цэнтра Луганска, ракета прыляцела знізу, а не зверху:

Розныя СМІ па-рознаму тлумачаць яго прычыны.

«Украінская праўда» са спасылкай на Радыё Свабода піша:

У сцяне памяшкання на трэцім паверсе ўтварылася дзірка, з якой ідзе дым. Ёсць параненыя. На месца падзеі прыбылі пажарнікі і хуткая дапамога. Будынак акружылі баевікі «ЛНР», якія выганяюць з ачаплення тэрыторыі ўсіх прысутных, матывуючы гэта тым, што там могуць быць снарады, якія не разарваліся.

Некаторыя з відавочцаў, прысутных на месцы падзеі, заявілі карэспандэнту Радыё Свабода, што нібыта незадоўга да выбуху бачылі, як над горадам кружыў штурмавік Су-25. Гэтая інфармацыя непацверджаная.

Сепаратысты сцвярджаюць, што гэта самалёт адкрыў агонь па будынку.

Мясцовыя жыхары заяўляюць, што ў будынак трапіў снарад, які тэрарысты выпусцілі з гранатамёта ў самалёт.

У сваю чаргу, РІА Навіны паведамляюць, што «выбух адбыўся ў выніку авіяналёту, здзейсненага украінскімі ВВС. Загінулі па меншай меры пяць чалавек. У будынку шмат параненых, іх выносяць вонкі. Да адміністрацыі прыбылі шэсць машын «хуткай дапамогі». Акрамя таго, пасля авіяналёту ў будынку пачаўся моцны пажар».

Між тым, у сацсетках пішуць, што выбух у выніку авіяўдару выключаны, бо нават на фота добра бачна, што снарад ляцеў знізу, а не зверху.

Прэс-афіцэр АТА заяўляе аб тым, што Луганскую адміністрацыю ўзарвалі знутры. 

Луганская міліцыя, у сваю чаргу, прытрымліваецца версіі, што выбух выклікала ракета, выпушчаная з будынка УСБУ. Па словах праваахоўцаў, стрэл з зенітнага комплексу быў зроблены з будынка УСБУ па самалёце, аднак ракета трапіла ў будынак адміністрацыі.

0
Kent / Адказаць
02.06.2014 / 16:03
Российские СМИ... Нашли кого слушать. Они любое событие коверкают чтобы дискредитировать АТО и обвинить в убийстве мирных жителей.
0
Толькі пачатак / Адказаць
02.06.2014 / 16:12
Хай расейцы пра гэта http://www.pravda.com.ua/rus/news/2014/06/2/7027756/ паведамяць !!!!!
0
Kent / Адказаць
02.06.2014 / 16:22
Активист Сергей Иванов в своем микроблоге в Твиттер утверждает, что пытаясь сбить самолет с украинскими военнослужащими, террористы просчитались. "Террористы выстрелили из ПЗРК по самолёту. Ракета навелась на работающий кондиционер на ОГА, выделяющий тепло", - написал Иванов.
Паказаць усе каментары/ 70 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру