02.06.2014 / 16:25

Часопіс Empire назваў найлепшы фільм у гісторыі кіно 12

Каб доўга не спрачацца, які фільм з'яўляецца лепшым з лепшых, папулярны часопіс Empire вырашыў наўпрост спытаць пра гэта ў сваіх чытачоў.

Было праведзена галасаванне, па выніках якога пальма першынства дасталася карціне «Зорныя вайны: Эпізод 5 — Імперыя наносіць зваротны ўдар», другое і трэцяе месцы заваявалі «Хросны бацька» і «Цёмны рыцар» адпаведна, чацвёртае месца ва «Ўцёкаў з Шоўшэнка», пятае ў «Крымінальнага чытва».

У апытанні паўдзельнічалі 250 тыс. чалавек, а выбар ім трэба было рабіць са спісу ў 301 кінастужку.

У дзясятку лепшых трапіў таксама шосты эпізод «Зорных войнаў», які называецца «Вяртанне Джэдая», ён размясціўся на шостым радку. У дзясятку лепшых таксама ўвайшлі такія легендарныя фільмы, як «Уладар пярсцёнкаў: Братэрства пярсцёнка», «Сківіцы», «Індыяна Джонс: У пошуках страчанага каўчэга», «Пачатак».

Рэжысёры Крыстафер Нолан («Цёмны рыцар», «Пачатак») і Стывен Спілберг («Сківіцы», «Індыяна Джонс») засвяціліся ў дзесятцы лепшых па два разы. Гледачы не раз галасавалі за фільмы гэтых рэжысёраў і кашальком. Так, Крыстафер Нолан з'яўляецца рэжысёрам, два фільмы якога сабралі ў пракаце больш за $1 млрд. А Стывен Спілберг — рэжысёр 20 стужак, якія ў суме сабралі ў пракаце $8,4 млрд.

Empire — часопіс пра кіно, які выходзіць штомесяц у Вялікабрытаніі ўжо 25 гадоў, з 1989 года. Выданне належыць нямецкай медыягрупе Bauer і выходзіць таксама ў Расіі, Аўстраліі і Турцыі. У Туманным Альбіёне часопіс кожны год уручае кінапрэмію Empire Awards, уладальнікаў якой вызначаюць чытачы Empire.

0
Элвис / Адказаць
02.06.2014 / 16:35
Далi за бацьку.... Ну, та самая сцена в вентиляционной шахте небесного города.
0
Нейкі чалавек / Адказаць
02.06.2014 / 16:42
Лайно, а не кіно. Лепшае кіно - савецкае.
0
VVV / Адказаць
02.06.2014 / 16:54
Шлак какой-то.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру