У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі разлічваюць да 1 верасня падключыць да Інтэрнэту ўсе школы, паведаміў сёння на сумеснай канферэнцыі Беларусь — Рэспубліка Карэя — Сусветны банк «Разам да інфармацыйнага грамадства» намеснік дырэктара дэпартамента інфарматызацыі Мінсувязі Міхаіл Чашчын.

У Беларусі 95 працэнтаў школ маюць доступ да Інтэрнэту, у тым ліку 80 працэнтаў — да шырокапалоснага. «Чакаем, што да 1 верасня ўсе школы будуць падключаны», — сказаў Міхаіл Чашчын.

У цэлым колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт у Беларусі ўшчыльную наблізілася да 3 млн чалавек.

Міхаіл Чашчын прадставіў удзельнікам канферэнцыі папярэднія вынікі сярэднетэрміновай праграмы па інфарматызацыі Беларусі, якія датычацца ў тым ліку стварэння электроннага ўрада.

«Выкананы мерапрыемствы па распрацоўцы і мадэрнізацыі шэрага дзяржаўных інфармацыйных сістэм, рэсурсаў. Можна канстатаваць, што базавыя кампаненты электроннага ўрада, неабходныя для забеспячэння ўзаемадзеяння, інтэграцыі рэсурсаў у краіне, практычна створаны», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?