02.06.2014 / 17:54

Мінскі метрапалітэн атрымаў міжнародную прэмію «Залатая калясніца» 2

Мінскі метрапалітэн стаў лаўрэатам прэстыжнай Міжнароднай транспартнай прэміі «Залатая калясніца» ў намінацыі «Лепшае прадпрыемства грамадскага пасажырскага транспарту».

Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар метрапалітэна беларускай сталіцы Андрэй Кузьмін.

Мінскі метрапалітэн стаў першым транспартным прадпрыемствам Беларусі, якое ўдастоена прэміі «Залатая калясніца». Дыплом і статуэтка ў выглядзе пазалочанай тройкі коней, запрэжаных у калясніцу, былі ўручаны начальніку Мінскага метрапалітэна Расціславу Юрэню на маскоўскай цырымоніі ўшаноўвання лаўрэатаў.

Гэтай прэміі калектыў мінскай падземкі ўдастоены на падставе рэкамендацый Міжнароднай асацыяцыі метро і ў сувязі з маючым адбыцца 30-гадовым юбілеем прадпрыемства. Як адзначылі ў аргкамітэце конкурсу, такое прызнанне з боку міжнароднай транспартнай супольнасці сімвалізуе высокую ацэнку ўкладу ўсяго калектыву ў дынамічнае развіццё Мінскага метрапалітэна.

Аўтарытэтны міжнародны конкурс быў заснаваны ў 2005 годзе Міністэрствам энергетыкі і Міністэрствам транспарту Расіі і аб'ядноўвае лепшыя сусветныя галіновыя кампаніі 36 краін. Прэмія «Залатая калясніца» ўжо стала своеасаблівым сусветным транспартным «Оскарам» і прысуджваецца калектывам і кіраўнікам, якія працуюць у транспартнай галіне, сферы транспартных паслуг, транспартнай навуцы і адукацыі, а таксама іншых сумежных галінах.

0
askrealp / Адказаць
02.06.2014 / 21:44
http://www.transportaward.com/about/ Iak ia razumeiu, ideia z'iavilasia u Rasei i ciaper HQ getaga fondu taksama u Rasei. Ale zh "mizhnarodnaia premiia" guchyc' ganarova i, galounae, ad zamezhnai krainy Rasei, a ne ad "prakcicheski adnavo naroda".
0
Nothing to say, but... / Адказаць
03.06.2014 / 01:51
"Ariana Afgan Airlines" - the 2013 nomination «Excellence in Air Transportation» http://www.transportaward.com/winners/ -------------------------------- Афганская авiякампанiя ў намiнацыi "выдатная якасць" 2013 года. Вось вам i канкурэнцыя: Беларусь з Афганiстанам. Выключна расейская ўзнагарода для "лизоблюдов".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру