Зь іх 199 прапаноўвалі свае паслугі праз інтэрнэт, 132 былі затрыманыя на вуліцах і аўтатрасах, 27 — у гатэлях і начных клюбах. Такую інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства ўнутраных спраў.

Амаль усіх прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе штрафу ці адміністрацыйнага арышту.

«На самых буяных таксама складзеныя пратаколы за непадпарадкаваньне міліцыі і дробнае хуліганства», — паведамляе сайт МУС.

Найбольш жанчын затрымалі ў Мінску, на прылеглых аўтатрасах і ў кавярнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?