02.06.2014 / 19:31

Са спецпрафтэхвучылішча ў Мядзельскім раёне збеглі восем небяспечных падлеткаў 8

Мядзельскі РАУС адшуквае восем непаўналетніх, якія раніцай 1 чэрвеня самавольна пакінулі Крывіцкае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 3 закрытага тыпу (пасёлак Крывічы Мядзельскага раёна).

Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама. 

Фота падлеткаў

Усе падлеткі з выгляду 17-18 гадоў, сярэдняга целаскладу і росту, валасы прамыя, сярэдняй даўжыні ці кароткія. Большасць маюць татуіроўкі на розных частках цела, галоўным чынам на плячах, руках і запясцях, некаторыя таксама на нагах. У большасці — шрамы на галаве, кісцях, перадплеччах і плячах. 

Уцекачы: Аляксей Ніцманіс 1996 года нараджэння, зарэгістраваны ў вёсцы Друйск Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці; Ігар Цалінскі 1996 года нараджэння, ураджэнец Пастаў Віцебскай вобласці, зарэгістраваны ў аграгарадку Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці; Арцём Кейзераў 1997 года нараджэння, зарэгістраваны ў вёсцы Старая Рудня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці; Аляксандр Флярко 1997 года нараджэння, зарэгістраваны ў вёсцы Ударнае Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці; Захар Васілеўскі 1997 года нараджэння, ураджэнец Мінска, зарэгістраваны па адрасе: Мінск, вул. Гінтаўта; Рыгор Дайко 1996 года нараджэння, зарэгістраваны па адрасе: Брэсцкая вобласць, Пінск, вул. Рэвалюцыйная; Давід Багданаў 1999 года нараджэння, ураджэнец гарадскога пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці, зарэгістраваны па адрасе: Салігорскі раён, аграгарадок Доўгае; Дзмітрый Кавалёў 1997 года нараджэння, выхадзец з вёскі Ладкова Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, зарэгістраваны па адрасе: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, аграгарадок Мікіціха. 

Падлеткі могуць перамяшчацца як усе разам, так і разбіўшыся на дробныя групы, а таксама па адным. Могуць жабраваць, выглядаць неахайна.

0
))) / Адказаць
02.06.2014 / 19:43
АСАВ
0
Inhvar / Адказаць
02.06.2014 / 20:04
Няма такiх жывёлiн на Зямлi,якiя не прагнуць свабоды.А тутака падлеткi у клетке.
0
Лена / Адказаць
02.06.2014 / 20:40
Что значит "небяспечных падлеткаў"?Это не падлеткі "небяспечныя", а сістема, которая не может обеспечіть детям нормальные условія для воспітанія і коррекціі поведенія
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру