02.06.2014 / 19:59

З крымскай школы, у якой выпускнікі заспявалі гімн Украіны, звальняюць педагогаў 31

У Ялце з украінскай школы-гімназіі, выпускнікі якой на апошнім званку спявалі гімн Украіны замест расейскага, звальняюць дырэктара і ўсіх педагогаў. Аб гэтым паведамляецца на старонцы «Європейська Україна» у Фэйсбуку.

Там апублікаваны ліст аднаго з выпускнікоў, які ўжо выехаў з анэксаванага Крыму. «Маіх аднакласнікаў, якія засталіся ў Ялце, прымушаюць прыходзіць у школу і пісаць тлумачальныя запіскі, чаму мы спявалі. Настаўнікаў і дырэктара школы звальняюць ў гэтую хвіліну. Усіх», — гаворыцца ў лісце.

Выпускнік дадаў: «Ніхто не ведаў, што мы будзем спяваць! А мы, у сваю чаргу, спявалі свядома. Мы патрыёты Украіны і заўсёды імі былі».

Відэазапіс, на якім выпускнікі, пачуўшы гукі расійскага гімна, пачынаюць замест яго спяваць украінскі, з'явілася ў інтэрнэце 1 чэрвеня. Педагогі, ідучы насустрач вучням, выключылі запіс і паставілі замест яго запіс гімна Украіны.

0
Сергей / Адказаць
02.06.2014 / 20:15
Я извиняюсь но если "ржать" и петь гимн, это признак патриотизма?!
0
Traven / Адказаць
02.06.2014 / 20:33
Сергей напiсаў(ла) 2 чэрвеня 2014 у 20:15 ----------------------------------------------------------------- Не ржаць, а усьміхацца з расейцаў-прыбышоў. І адчуваць гонар за сваю Айчыну, радавацца.
0
Traven / Адказаць
02.06.2014 / 20:33
Ну ўсё... Паехала НКВД-шная сістэма.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру