02.06.2014 / 23:20

На інаўгурацыю Парашэнкі ў Кіеў прыляціць віцэ-прэзідэнт ЗША Байдэн 7

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн узначаліць дэлегацыю ЗША на інаўгурацыі абранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, правядзенне якой запланавана ў Кіеве на 7 чэрвеня.

«Віцэ-прэзідэнт таксама сустрэнецца з лідарамі Украіны, каб абмеркаваць парадак дня абранага прэзідэнта Парашэнкі, сітуацыю на ўсходзе, а таксама як ЗША могуць дапамагчы Украіне змагацца з карупцыяй, умацоўваць дэмакратычныя інстытуты і вярнуць эканоміку на шлях ўстойлівага росту», — прыводзіць заяву Белага дома gazeta.ru са спасылкай на ria.ru.

Раней украінскія СМІ паведамілі, што удзел у інаўгурацыі возьме прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

0
Валацуга / Адказаць
03.06.2014 / 00:05
ну дык хто плаціць той і музыку заказвае.
0
Ф Кепскі / Адказаць
03.06.2014 / 00:25
Валацуга, а цябе ўжо добра заплацілі за тваю кэдэбэшную музыку?
0
Валацуга / Адказаць
03.06.2014 / 00:31
манечка ў цябе Ф Кепскі,ты мабыць і зараз у вокны агентаў кдб і масада назіраешь.Голас свабоды ў галаве чуваць?Што кажуць?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру