Danilo Türk

Паводле папярэдніх зьвестак, у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Славеніі 3 больш як 68% галасоў перамог Даніла Цірк (Danilo Türk). Ягоны супар Алоіз Пэтэрле прызнаў паразу.

Даніла Цірк стаў трэцім прэзыдэнтам Славеніі ад часу здабыцьця ёй незалежнасьці ад Югаславіі ў 1991 годзе.

Цірк — доктар міжнароднага права. За часамі Югаславіі займаўся правамі чалавека, супрацоўнічаў зь «Міжнароднай амністыяй». Пасьля атрыманьня Славеніяй незалежнасьці ўдзельнічаў у напісаньні канстытуцыі краіны. У 90‑я быў пасланьнікам краіны ў ААН.

Першы прэзыдэнт, Мілан Кучан, ужо павіншаваў славенцаў з новым прэзыдэнтам, які, на ягоную думку, чалавек дасьведчаны, чуйны да сацыяльных праблем, мае высокія маральныя якасьці й здольны на дыялёг. «Славенія атрымала добрага прэзыдэнта, што гарантуе, што краіна будзе разьвівацца ў слушным кірунку», — заявіў ён.

Прэзыдэнт у Славеніі выконвае пераважна прадстаўнічыя функцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?