На цырымоніі ўручэння прэміі CFDA Fashion Awards 2014, што прайшла 2 чэрвеня, галоўнай гераіняй вечара стала Рыяна. Спявачка, якая любіць здзіўляць публіку, прыйшла на цырымонію ў празрыстай сукенцы дызайнера Адама Селмана з 230 тысячамі крышталяў Swarovski.

Па словах Адама Селмана, яго ідэя цалкам удалася. «Мы хацелі зрабіць сукенку злёгку скандальнай, гэта — толькі сетка і крышталяў. У аснове моды ляжыць прыгажосць, і жаночае цела з'яўляецца яе часткай, — распавёў дызайнер. — Рыяна смелая, дзёрзкая, не баіцца моды і не дазволіць ёй атрымаць над сабой верх. Яна любіць моду і робіць кожны строй індывідуальным. Гэта не шмат каму дадзена».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?