У Гомелі праходзіць ратавальная аперацыя: супрацоўнікі МНС спрабуюць дапамагчы мужчыну, які невядома чаго залез на 30-метровую асвятляльную апору каля чыгуначнага вакзала.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, мужчына знаходзіцца на асвятляльнай апоры ўжо каля паўтара-дзвюх гадзін. Паводле непацверджанай інфармацыі, ён мае намер пакончыць з сабой.
З ім зараз працуе псіхолаг МНС, ратавальнікі прыгналі вышку, разгарнулі ўнізе гэтак званы куб жыцця. Паводле слоў Габрылёва, каля асвятляльнай апоры знойдзена дарожная сумка з буйной сумай грошай і дакументамі на імя жыхара Брэста 1981 года нараджэння. Аднак пакуль невядома, ці належаць гэтыя рэчы і дакументы мужчыну на апоры.
Ноччу мужчына, які пагражаў суіцыдам, злез з 36-метровай вышкі