Гарадзенская вобласць
У большасці раённых цэнтраў Гарадзенскай вобласці сітуацыя з беларускім навучаннем лепшая, чым у буйных гарадах. Але ёсць населеныя пункты, дзе ўвогуле за апошнія гады не створаны беларускія класы ( у табліцы выдзелена чырвоным колерам).
З красавіка па канец траўня ў школах адбываліся бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў. Некаторыя з бацькоў ўжо вызначыліся з мовай выкладання для свайго дзіцяці. Іншых мы запрашаем пісаць заявы ў беларускія класы!
Паважаныя бацькі, для падачы заяў у першыя беларускія класы па Гарадзенскай вобласці можна арыентавацца па школах, дзе створаны беларускія класы ў папярэднія гады. Дадатковую інфармацыю ( нумары тэлефонаў) па беларускіх школах вобласці можна знайсці праз інтэрнэт-сайты школ і праз раённыя аддзелы адукацыі.
Табліца
Першыя беларускія класы (афіцыйныя звесткі), адкрытыя ў рускамоўных школах Гарадзенскай вобласці за апошнія навучальныя гады (інфармацыя за 2011 -2012, 2012-2013, 2013-2014) У апошнім радку і слупку звесткі прыблізныя, бо сітуацыя зменлівая.
Гародня
Дзіцячы садок №45
Адрас: вул. Сухамбаева, 5
Заявы прымаюцца ў Ленінскім аддзеле адукацыі па адрасе: вул. Савецкая, 14, каб. 253, тэлефон – 74-07-85.
Раб. тэл. галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-04-02, 72-04-83
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта першай беларускай групы: МТС 298891853, Вэлкам - 293378574, эл. адрэса: - [email protected] (Кісель Наталля)
Арганізатары другой беларускай групы: Наталля – (29) 8891853, Вольга – (29) 7833635
СШ №32 (Ленінскі раён)
Адрас: вул. Ліможа, 11
Тэлефон сакратара школы: 41-31-92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна)
Завуч пачатковай школы: 43-64-03; МТС - 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
E-mail: [email protected]
Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)
СШ №34 (Кастрычніцкі раён)
Адрас: вул. Індурская шаша, 14
Тэлефон дырэктара школы: 54-18-95 (Карпук Яўген Раманавіч)
Завуч пачатковай школы: 51-79-35 (Гудач Андрэй Мікалаевіч)
Е-маіl: [email protected]
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).
Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66
Тэлефоны гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам - 943 -58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС - 285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч)
У шматлікіх гарадах Беларусі бацькі ўжо вучаць сваіх дзяцей у беларускіх класах, каб яны валодалі дзвюма дзяржаўнымі мовамі, бо толькі ў беларускім класе вы зможаце добра авалодаць і рускай і беларускай мовамі.
Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым. Дык будзьма беларусамі!