Ігар Гіркін, расійскі тэрарыст, што кіруе баявікамі ў Данецку (альбо яго каманда) размяшчае на яго старонцы «Вконтакте» фатаграфіі падпаленых танкаў і БТР часоў баёў на плошчы Цяньаньмэнь у Кітаі ў чэрвені 1989 года i часоў збройнага расейска-грузінскага канфлікту 2008 года ў Паўднёвай Асеціі.
Пошук Google выдае першакрыніцу фота і поўны альбом, дзе яно было размешчана.
Таксама Гіркін размясціў фота танка, як сведчанне помсты «кіеўскай хунце».
Па гэтым фота Google выдае такія дадзеныя:
На дадзеным форуме таксама размешчана фота гэтага танка і гаворыцца, што гэта кадры 2008 года ў Асеціі, але не ўдакладняецца, якому боку належыць танк — расейскаму ці грузінскаму.