Поўнач Данецкай вобласці цалкам ачышчаная ад тэрарыстаў.

Пра гэта было даложана кіраўніцтвам Антытэрарыстычнай аперацыі старшыні Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандру Турчынаву.

У аўторак падчас АТА была цалкам ачышчаная ад тэрарыстаў поўнач Данецкай вобласці, знішчаныя апорныя пункты і ваенныя лагеры баевікоў у гэтым рэгіёне і захоплены іх галоўны ўмацаваны раён у населеным пункце Сямёнаўка, усталяваны кантроль над горадам Чырвоны Ліман.

Акрамя таго, вайскоўцы пачалі перакрыцце мяжы на поўначы і ўсходзе Луганскай вобласці.

Па словах Турчынава, былі знішчаны найбольш шматлікія падраздзяленні баевікоў, «што ў бліжэйшай перспектыве адкрывае магчымасць вызвалення ад тэрарыстаў цэнтральнага Данбаса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?