У АБСЕ не пацвярджаюць паведамленне аб тым, што выбух у Луганскай аблдзяржадміністрацыі магла выклікаць «некіраваная ракета, выпушчаная з самалёта».
Пра гэта BBC Украіна паведамілі ў місіі арганізацыі ва Украіне.
Раней на сайце АБСЕ з'явілася паведамленне аб тым, што ў аблдзяржадміністрацыю патрапілі ракеты з самалёта.
Скрыншот з сайта АБСЕ
Як паведамілі BBС Украіна, гэтая заява будзе ўдакладненая. Абноўленая версія павінна з'явіцца пазней.
Як вядома, першы намеснік Генпракурора Мікалай Галомша заявіў, што, згодна з папярэдняй інфармацыіяй, прычынай выбуху ў Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі 2 чэрвеня стала пападанне ракеты з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу тэрарыстаў.
Нагадаем, што 2 чэрвеня ў Луганскай АДА адбыўся выбух, у выніку якога 8 чалавек загінулі і 11 былі шпіталізаваны.