Супрацоўнікі МНС ужо 10 гадзін спрабуюць выратаваць мужчыну, які з-за невядомай прычыны ўзлез на 36-метровую асвятляльную апору каля чыгуначнага вакзала. 

Мужчыну на апоры заўважылі сёння ў 11.30. Паводле непацверджанай інфармацыі, ён мае намер пакончыць з сабой. З ім працаваў псіхолаг МНС, ратавальнікі прыгналі вышку, разгарнулі ўнізе так званы куб жыцця. Побач з асвятляльнай апорай была знойдзена дарожная сумка з вялікай сумай грошай і дакументамі на імя жыхара Брэста 1981 года нараджэння. 

Унізе знаходзяцца супрацоўнікі МНС, міліцыі і хуткай дапамогі. Сваякі мужчыны ў Брэсце праінфармаваныя пра здарэнне. Зараз яны едуць у Гомель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?