Б'ёркман і Мірны |
У першым матчы Максім Мірны і швэд Ёнас Б’ёркман (6‑ы рэйтынг), што выступаюць ў «залатой» групе прайгралі Марціну Даму (Чэхія) і Леандру Паесу (Індыя) — 4:6, 1:6.
Заўтра беларуска‑швэдзкі дуэт згуляе з Полам Хэнлі (Аўстралія) і Кевінам Улье (Зымбабвэ), якія сёньня саступілі Джонатану Эрліху і Эндзі Раму (Ізраіль) - 6:7, 6:3, 12:14 (тай-брэк).
У «чырвонай» групе гуляюць Марк Ноулз (Багамы) і Даніэль Нестар (Канада), Сімон Аспэлін (Швецыя) і Юліян Ноўл (Аўстрыя), чэхі Лукаш Длугі і Павал Візнэр (6), французы Арно Клеман і Мішэль Лядра. Сёньня Ноўлз і Нестар перамаглі Клемана і Лядру - 2:6, 7:5, 10:5 (тай-брэк).
Па дзьве найлепшыя пары з кожнай групы выходзяць у паўфінал.
Летась Мірны і Б’ёркман перамаглі на фінале Masters.
Сачыць за турнірам можна ў Інтэрнэце, у тым ліку і за відэатрансьляцыяй матчаў на афіцыйным сайце турніру.