У бліжэйшыя суткі, 5 чэрвеня, чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі моцныя залевы, па ўсходзе ў асобных раёнах град. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём месцамі шквалістае ўзмацненне ветру.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10.. +17°C, максімальная днём +22.. +28°C. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

6 чэрвеня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы град. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ноччу +10.. +17°C, днём ад +18°C па захадзе да +31°C па ўсходзе.

7 чэрвеня кантрасныя франтальныя раздзелы паступова перамесцяцца на ўсходнюю частку краіны, пры гэтым паўночны захад краіны апынецца ў больш свежай паветранай масе, якая паступае з поўдня Балтыкі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі дажджы моцныя, навальніцы. Днём па ўсходзе магчымы град, пры навальніцах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу +9.. +16°C, днём +19.. +26°C; па ўсходзе ноччу да +18°C, днём +27.. +30°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?