Як паведамілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда, былога старшыню вытворчага кааператыва «Эквівалент» Ігара Хітрова асудзілі на 5 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з адміністратыўна-гаспадарчымі абавязкамі, таксама на 5 гадоў. Яго прызналі вінаватым у растраце маёмасці, якую яму даверылі, у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Яшчэ ў 2008-м яго кааператыў стаў другім забудоўшчыкам шматкватэрнага дома ў Смалявічах. Хітроў меўся пабудаваць толькі адзін жылы паверх — шосты. Людзі грошы заплацілі, але квадратных метраў так і не атрымалі.

Калі выявіліся праблемы з «Эквівалентам» (грошы з рахункаў пайшлі не на будаўніцтва), ад паслуг кааператыва адмовіліся. А Хітрова папрасілі вярнуць грошы людзям. Тым больш, што да шостага паверха справа не паспела дайсці. Вось толькі грошай і не аказалася на рахунках «Эквіваленту». Падманутым дольшчыкам жа чыноўнікі прапанавалі будавацца ў іншым доме — то бок аплаціць кватэры другі раз. І праз суд спаганяць заплачаныя грошы.

Хітроў ужо цяпер павінен чатыром пацярпелым выплаціць амаль 17 мільёнаў рублёў за маральную шкоду, а двум — па 52675000 рублёў. Іншыя пацярпелыя могуць спагнаць грошы ў грамадзянскім працэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?