Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці распачата крымінальная справа аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі дырэктарам дзяржаўнага транспартнага прадпрыемства Наваполацка.

У выніку супрацьпраўных дзеянняў службовай асобы прадпрыемству нанесены маёмасны ўрон не менш як на 100 млн рублёў.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, следствам устаноўлена, што гэтая службовая асоба з ліпеня 2011 года па жнівень 2012 года, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, сістэматычна давала незаконныя ўказанні на аплату турыстычных паслуг, аказаных яго сваякам, за кошт сродкаў прадпрыемства.

Дзеянні кіраўніка кваліфікаваныя на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). Зараз устанаўліваецца дакладная сума нанесенага ўрону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?