На жыхара Брэста, які 3-4 чэрвеня прасядзеў на 36-метровай асвятляльнай апоры на гомельскім чыгуначным вакзале 15 гадзін, супрацоўнікамі АУС на транспарце складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Як паведамілі БелаПАН у гомельскім АУСТ, дробнае хуліганства ў дадзеным выпадку падпадае пад фармулёўку артыкула 17.1 «… іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян». Парушальніку пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь або арышт.

Пакуль жа жыхар Брэста Аляксей праходзіць даабследаванне у Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы, дзе прабудзе як мяркуецца, да пятніцы 6 чэрвеня. Паводле папярэдняй інфармацыі, відавочных псіхічных адхіленняў у маладога чалавека лекары не выявілі.

Нагадаем, 33-гадовы мужчына забраўся на асвятляльную апору на чыгуначным вакзале ў Гомелі 3 чэрвеня прыкладна ў 11.30. Ён правёў там каля 15 гадзін. Берасцеец спусціўся каля 2 ночы пасля таго, як яго папрасіла зрабіць гэта сястра, якая прыехала з Брэста разам з цёткай.

Да прыезду родных мужчыну спрабавалі ўгаварыць спусціцца ўніз каля 15 гадзін. З ім працаваў псіхолаг МНС, яе да мужчыны ўздымалі на адмысловай аўталесвіцы. Аднак берасцеец не рэагаваў, не выстаўляў ніякіх патрабаванняў, не адказваў. Пад вышкай усталявалі выратавальны куб. Таксама прыехалі прадстаўнікі мясцовай улады, хуткая дапамога і міліцыя.

У 23.30 прыбылі сваякі, падняліся да мужчыны ў калысцы аўталесвіцы МНС і размаўлялі з ім. У выніку той самастойна спусціўся на зямлю ў пачатку трэцяй гадзіны Бночы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?