Санкцыі супраць Расіі будуць больш жорсткімі ў выпадку эскалацыі канфлікту ва Украіне.

Пра гэта перад пачаткам саміту G7 у Брусэлі заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель.

Паводле яе слоў, адсутнасць дастатковага кантролю мяжы (украінска-расейскай) дазваляе пранікаць ва Украіну з расейскай тэрыторыі баевікам, якія дэстабілізуюць сітуацыю. 

«Калі гэта не спыніцца, мы без ваганняў выкарыстаем дадатковыя санкцыі, — заявіла яна. — Прынцыпова важным з'яўляецца выкарыстанне прэзідэнтам Пуціным свайго ўплыву, каб прымусіць сепаратыстаў устрымацца ад гвалту і запалохвання, здаць зброю і спыніць захоп адміністрацыйных будынкаў».

Раней паведамлялася, што на саміце G7 у Брусэлі 4-5 чэрвеня кіраўнікі дзяржаў маюць намер узмацніць санкцыі супраць Расіі з-за яе дзеянняў ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?