Трыццатае парушэньне правілаў стала трагічным: пад коламі гора‑кіроўцы загінуў пэнсіянэр.

За апошнія два гады 26‑гадовага жыхара Горадні 29 разоў аштрафавалі за кіраваньне аўто без пасьведчаньня кіроўцы, якога ён папросту ня мае, а таксама за кіраваньне аўто ў нецьвярозым стане. Вялізныя штрафы паводле новага Адміністрацыйнага кодэксу яго не палохалі — толькі за апошнія паўгоду злоснага парушальніка аштрафавалі 10 разоў. Пакуль ня здарылася трагедыя. Сярод белага дня гарадзенец зьбіў пэнсіянэра, што пераходзіў вуліцу. Небарака сканаў на месцы. Цяпер сьледчыя высьвятляюць акалічнасьці ДТЗ.

Паводле s13.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0