У Інтэрнэце з'явіўся відэазварот камандуючага горлаўскімі тэрарыстамі Ігара Безлера, у якім ён папярэджвае ўкраінскія ўлады аб тым, што калі яны не вызваляць яго чалавека, ён расстраляе усіх афіцэраў, якія знаходзяцца ў яго палоне.

Безлер заяўляе, што ўкраінскія ўлады затрымалі яго чалавека, якога ён мог абмяняць на афіцэраў украінскай арміі, СБУ і міліцыі.

«Тры дні «ўкраінская хунта» адмаўляецца мяняць афіцэраў на таго чалавека, якога яны захапілі. У мяне ў палоне знаходзяцца тры палкоўнікі СБУ, тры падпалкоўнікі. На дадзены момант усе дамоўленасці з украінскім бокам парушаны. Я чакаў трое сутак, але зараз у мяне няма часу больш чакаць. Цяпер будуць расстраляныя спадар Будзік і спадар Васюшчэнка. Для спадара Турчынава, Парубія і ўсіх, хто з імі: калі праз гадзіну мой чалавек не будзе вызвалены, будзе расстраляная другая двойка. Яшчэ праз 1,5 гадзіны — трэцяя двойка. і так, пакуль не будуць расстраляныя восем афіцэраў. Калі ўкраінскай арміі і дзяржаве гэтыя афіцэры не патрэбныя, то мне яны не патрэбныя і пагатоў», — сказана ў звароце.

У канцы відэа па яго загадзе чалавек у масцы страляе па двух людзях, якія стаялі каля сцяны.

На дадзены момант невядома, ці з'яўляецца гэта відэа пастановачным.

Раней ў Горлаўцы людзьмі Безлера было інсцэніравана «публічнае пакаранне» начальніка крымінальнай міліцыі Калінінскага раёна Рамана Бабюка і начальніка крымінальнага вышуку гэтага ж раёна Дзмітрыя Крыкунова. Пазней высветлілася, што «расстрэл» вёўся халастым патронамі, а міліцыянты жывыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?