СБУ распачала крымінальную справу па факце дзяржаўнай здрады супраць кіраўніка «Украэраруху» Юрыя Чараднічэнкі, адхіленага ад выканання абавязкаў.

Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў в.а. старшыні кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Пашынскі, перадае УНІАН.

Паводле яго слоў, падчас выбарчай кампаніі Юрась Чараднічэнка «зліў» інфармацыю баевікам аб дастаўцы выбарчых бюлетэняў у Данецкі аэрапорт.

«Мы ведаем, што гэтая інфармацыя афіцыйная — СБУ ўжо распачала справу па факце дзяржаўнай здрады — ён «зліў» інфармацыю, на якім самалёце бюлетэні будуць у Данецкім аэрапорце», — сказаў Сяргей Пашынскі.

Ён патрабуе ад праваахоўных органаў тэрмінова арыштаваць Юрыя Чараднічэнка.

Нагадаем, 25 траўня ў раёне аэрапорта Данецка тэрарыстамі быў здзейснены напад на некалькі машын, якія перавозілі бюлетэні для прэзідэнцкіх выбараў.

29 мая Міністэрства інфраструктуры паведаміла, што адхіліла ад выканання абавязкаў старшыню Дзяржаўнага прадпрыемства абслугоўвання паветранага руху Украіны (« Украэрарух») Юрыя Чараднічэнка на час праверкі гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?