У Мінску расследуецца крымінальная справа з махлярствам машынамі.

«Кампанія «АўтаКампаніСэван» займалася камісійнай рэалізацыяй транспартных сродкаў прыватных аўтаўладальнікаў. У апошні час грамадзяне масава пачалі звяртацца ў праваахоўныя органы з заявамі, што пасля афармлення дамоваў з фірмай, яе прадстаўнікі не выконваюць абавязальніцтвы: зацягваюць тэрміны продажу, не вяртаюць грошы пад рознымі прычынамі, а лёс аўтамабіляў, узятых на рэалізацыю, невядомы», — паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Выявілася, што дырэктар фірмы ў змове з памагатымі завалодаў шэрагам дарагіх аўто: ад пачатку ён не збіраўся выконваць дамоўленасці.

Падазраваныя затрыманыя. Іх вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры. Па інфармацыі СК, яны даюць паказанні. Следчыя ўстанаўліваюць маштабы махлярства, колькасць пацярпелых і суму нанесенай шкоды. Папярэдне, ад затрыманых маглі пацярпець не менш за 300 аўтаўладальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?