У Беларусі магчыма далейшае скарачэнне колькасці калоній. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

«На працягу апошніх некалькіх гадоў у Беларусі зніжаецца колькасць асоб, асуджаных да пазбаўлення волі. У абсалютных лічбах — гэта мінус 10 тыс. чалавек. У сувязі з гэтым мы палічылі магчымым скараціць некаторыя папраўчыя ўстановы закрытага тыпу. Пакуль гаворка ідзе пра дзве такія калоніі. Аднак перакананы, што пры такой дынаміцы будзе магчымасць у будучыні ставіць пытанне аб скарачэнні яшчэ некалькіх выпраўленчых устаноў», — адзначыў Ігар Шуневіч.

Міністр расказаў, што па гэтых жа прычынах у Беларусі плануецца скараціць колькасць папраўчых устаноў адкрытага тыпу. З наяўных 50 плануецца пакінуць толькі 29.

«Мы аптымізуем сістэму папраўчых устаноў. З аднаго боку, гэта эканомія, а з другога — дадатковыя рэсурсы і магчымасць развівацца па розных напрамках службовай дзейнасці. Усё гэта праходзіць у рамках рэфармавання Міністэрства ўнутраных спраў, асноўная стадыя якога будзе скончана ўжо ў гэтым годзе», — распавёў Ігар Шуневіч.

Указ № 242 «Аб удасканаленні дзейнасці крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў», які аптымізуе крымінальна-выканаўчую сістэму, Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 мая. Дакументам прадугледжана ліквідацыя, рэарганізацыя і стварэнне шэрагу арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў. У прыватнасці, ліквідаваныя дзве папраўчыя калоніі ў Магілёве і Наваполацку. На іх базе, а таксама філіяла лячэбна-працоўнага прафілакторыя №4 у Віцебску будуць створаны тры ЛПП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?