Пракуратурай Кастрычніцкага раёна Мінска распачата справа за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў па ч. 3 арт. 426 КК у дачыненні да былога начальніка аднаго з упраўленняў ААТ «Інтэграл».

Як паведамілі ў пракуратуры Кастрычніцкага раёна, фігурант крымінальнай справы падазраецца ў тым, што ад кастрычніка 2013 да сакавіка 2014 «з карыслівай зацікаўленасці ў парушэнне прадастаўленых правоў і паўнамоцтваў перадаў у карыстанне камерцыйнай структуры складскія памяшканні без дамовы арэнды».

Прычыненая шкода кампаніі ацэненая прыкладна ў 170 мільёнаў рублёў.

Крымінальная справа для расследавання перададзена ў Кастрычніцкі раённы аддзел СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?