У Польшчы было атрымана паведамленне аб падрыхтоўцы тэракта на ЧС-2014 у Мінску, паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Вакульчык.

«Было паведамленне аб падрыхтоўцы тэракта на чэмпіянаце, атрыманае ў Польшчы. Разам з расійскімі калегамі мы звярталіся да польскіх спецслужбаў. На працягу сутак быў устаноўлены той, хто пакінуў гэта тэлефоннае паведамленне. Ён знаходзіўся на тэрыторыі ЕС. Мы даволі хутка разабраліся з гэтай сітуацыяй», - расказаў Валерый Вакульчык.

Ён дадаў, што гэта неадзінкавы інцыдэнт на праведзеным чэмпіянаце. Аднак сістэма мер бяспекі спрацавала паспяхова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?