КНДР аблегчыць візавы рэжым для супрацоўнікаў расійскіх кампаній, якія працуюць у Паўночнай Карэі.

Пра гэта ў чацвер па выніках пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве заявіў кіраўнік Мінусходразвіцця РФ Аляксандр Галушка, які з'яўляецца старшынёй расійскай часткі міжурадкамісіі па супрацоўніцтве паміж Расійскай Федэрацыяй і КНДР, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Паводле яго слоў, з'яўляецца магчымасць палегчанага атрымання шматразовых віз для расійскіх прадпрымальнікаў, супрацоўнікаў расійскіх кампаній, якія працуюць у КНДР.

У адрозненне ад большасці жыхароў Паўночнай Карэі, расійскім бізнесменам у КНДР дазволяць карыстацца сотавай сувяззю і інтэрнэтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?