Працэс адчужэння паміж Еўропай і яе хрысціянскімі каранямі паскараецца. Пра гэта гаворыцца ў выніковым звароце ўдзельнікаў IV Еўрапейскага праваслаўна-каталіцкага форуму, які прайшоў у Мінску.

«На працягу апошніх дваццаці гадоў працэс глабалізацыі ў сусветным маштабе, а таксама секулярызацыя еўрапейскага заканадаўства, якое закранае праблемы маралі і маральнасці, ставяць перад намі пытанні, якія патрабуюць сумеснага пошуку адказаў, — адзначаецца ў звароце. — Нашу занепакоенасць выклікае таксама і той факт, што працэс адчужэння паміж Еўропай і яе хрысціянскімі каранямі, як відаць, паскараецца».

Іерархі лічаць, што хрысціянская вера з'яўляецца асноўнай крыніцай еўрапейскай культуры і маралі.

«На працягу стагоддзяў як на Усходзе, так і на Захадзе незвычайнае багацце культурных дасягненняў на нашым кантыненце было адшукана з дапамогай унёску хрысціянскай веры. Сапраўды, вера спарадзіла культуру, а культура пастаянна праходзіла выпрабаванні верай. Мы аддаём даніну павагі хрысціянскай спадчыне Еўропы, якая сфармавала наш светапогляд і дала маральныя прынцыпы народам Еўропы», — гаворыцца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?