У фінале жаночага турніру Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе згуляюць Марыя Шарапава (Расія) і Сімона Халеп (Румынія).

Шарапава перамагла ў паўфінале Эжэні Бушар (Канада) з лікам 4:6, 7:5, 6:2, а Сімона Халеп — Андрэа Петкавіч (Германія) — 6:2, 7:6.

Сімона Халеп, фота з афіцыйнага сайта Ралан Гарос

Сімона Халеп, фота з афіцыйнага сайта Ралан Гарос

У Халеп — 4-ы нумар пасеву, Шарапава — 7-я.

Шарапава — пераможца турніру ў 2012 г., а год таму прайграла ў фінале Серэне Уільямс

Марыя Шарапава, фота з аф. сайта Ралан Гарос.

Марыя Шарапава, фота з аф. сайта Ралан Гарос.

У паўфіналах мужчынскага турніру згуляюць Эрнест Гулбіс (18, Латвія) — Новак Джокавіч (2, Сербія), Рафаэль Надаль (1, Іспанія) — Эндзі Мурэй (7, Шатландыя).

Надаль — васьміразовы пераможца Ралан Гарос, з 2005 па 2013 г., за выняткам 2009 года, калі перамог Роджэр Федэрэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0