4 чэрвеня на аэрадромах 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах і 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага палка ў Бабруйску адбыліся цырымоніі развітання з вайскоўцамі дзяжурных сіл расійскай авіяцыі.

Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Алег Двігалёў падзякаваў расійскім калегам за сумленнае выкананне задач па нясенні баявога дзяжурства на тэрыторыі нашай краіны. Ва ўрачыстай абстаноўцы ён уручыў ім сувеніры з сімволікай мінулага чэмпіянату свету, а таксама каштоўныя падарункі, паведамляе babruisk.by.

Нагадаем, што 12 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Расіі размясціць у краіне дадаткова да 15 баявых самалётаў. Паводле слоў Лукашэнкі, з-за пачатку вучэнняў войскаў НАТА ля беларускай мяжы ён парэкамендаваў расійскаму кіраўніцтву павялічыць ваенную прысутнасць у нашай краіне.

Ужо 13 сакавіка ў Бабруйск прыбыло 6 расійскіх СУ-27 і тры ваенна-транспартныя самалёты. Са снежня 2013 года ў Баранавічах баявое дзяжурства несла звяно расійскіх знішчальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0