Палякі штораз больш зарабляюць. Пра гэта сьведчыць рапарт Галоўнага статыстычнага ведамства краіны (GUS), паведамляе Польскае радыё для замежжа.

У ІІІ квартале сярэдні заробак палякаў склаў 2 703 злотыя 41 грош. Гэта 1 085 даляраў ЗША, або 745 эўра. У параўнаньні зь мінулым годам сярэдні заробак палякаў вырас 9,7%.

Паводле Міністэрства статыстыкі і аналізу, налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў верасьні склаў 713 тыс. 362 рублі (331 даляр, або 227 эўра), што ў 3,3 разу меней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0