Бэрнд Штанге

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге «закончыў эксперыменты са складам каманды». Пра гэта ён заявіў 12 лістапада на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. Нямецкі спецыяліст упэўнены, што за чатыры месяцы работы ў Беларусі ў зборнай сабраны лепшыя гульцы.

Паводле слоў Б.Штанге, зараз усталяваўся аптымальны баланс паміж узроставымі і маладымі гульцамі. «Вопытных гульцоў стала больш, таму ў наступных матчах чакаю лепшай гульні. Раней мы былі кепска падрыхтаваныя да гульняў, цяпер — лепш», — заявіў ён.

Б.Штанге паведаміў, што зараз уся яго ўвага будзе звернута на 20—25 асноўных гульцоў зборнай. З імі ён плануе правесці некалькі таварыскіх гульняў у наступным годзе.

«Мы сфармавалі каманду. Зараз хочам палепшыць гульню. Мы ведаем, што можам гуляць лепш», — лічыць галоўны трэнер.

Паводле яго слоў, цяпер змены могуць быць мінімальнымі. У прыватнасці, магчымы выклік у нацыянальную зборную некалькіх гульцоў з маладзёжнай.

Галоўны трэнер таксама паведаміў, што асобная ўвага будзе надавацца 30—40 гульцам беларускага чэмпіянату, якія прыцягваюцца да гульняў за юніёрскую і маладзёжную зборныя краіны, паведамляе БелаПАН.

***

Нагадаем, што 17 і 21 лістапада беларуская зборная правядзе заключныя матчы ў сваёй адборачнай групе: у наступную суботу ў гасьцях са зборнай Албаніі, а 21-га – у Менску са зборнай Галяндыі.

Пасьля 10 гульняў айчынная зборная займае перадапошняе 6-е месца, маючы на сваім рахунку 7 пунктаў. У албанцаў -- 11 пунктаў, у Люксэмбурга, якому беларусы гучна прайгралі 13 кастрычніка, 3 пункты. Ужо 25 лістапада ў паўднёваафрыканскім Дурбане пройдзе лёсаваньне адборачных групаў да чэмпіянату сьвету - 2010.

Так што інтрыгі ў лістападзе дзьве: якое выніковае месца зоймуць нашы футбалісты і хто трапіцца ў наступным адборачным цыкле.