Па выніках мая 2014 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні стандарту МВФ скараціліся на 84,5 млн даляраў і, па папярэдніх дадзеных, на 1 чэрвеня склалі 5 млрд 395,6 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

Ад пачатку 2014 ЗВР Беларусі скараціліся на 1 млрд 255 млн даляраў.

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка, на зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у маі паўплывала пагашэнне знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, а таксама зніжэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Нагадаем, у 2013 годзе золатавалютныя рэзервы, па планах уладаў, павінны былі вырасці на 300-700 млн даляраў, аднак па факце адбылося іх скарачэнне на 1,4 млрд даляраў (з 8 млрд 95 млн).

Паводле асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2014 год, прырост міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй МВФ павінен скласці па выніках года 0,2—0,5 млрд даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?