У 2015 годзе ў Беларусь будзе пастаўлена 23 млн тон расійскай нафты, а з 2016 па 2024 гады — па 24 млн. тон, у тым ліку 23 мільёны тон па трубаправодзе,
паведамляе РІА Навіны са спасылкай на распараджэнне ўрада РФ, апублікаванае на афіцыйным партале раскрыцця прававых актаў.
З 2021 аб'ём бяспошлінных паставак сырой нафты з Расіі ў Беларусь можа быць павялічаны па ўзгадненні бакоў.
Нагадаем, дамоўленасць аб гэтых аб'ёмах паставак была дасягнута 29 мая ў рамках саміту Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане на расійска-беларускіх перамовах.
Выконваючы абавязкі намесніка старшыні праўлення канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў тады заявіў: «Нам было вельмі важна на пераходны перыяд вызначыць аб'ёмы паставак нафты, каб мець стабільную загрузку нашых нафтаперапрацоўчых магутнасцяў, мець прымальны кошт на ўнутраным рынку і насычаць бюджэт за кошт экспартных паставак нафтапрадуктаў».