Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў асабістай гутарцы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным заклікаў яго прызнаць Пятра Парашэнку ў якасці легітымнага лідара Украіны, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў Белым доме.

«Прэзідэнт Абама даў зразумець, што дээскалацыя залежыць ад прызнання Расіяй абранага прэзідэнта Парашэнкі як законнага лідара Украіны, спынення падтрымкі сепаратыстаў ва Усходняй Украіне і прыпынення паставак зброі і матэрыялаў праз расійска-ўкраінскую мяжу», - растлумачылі там.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?