У Івацэвічах 6 чэрвеня старшакласнік атрымаў апёкі, спрабуючы вырабіць порах. 

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, паводле папярэдніх даных, 15-гадовы мясцовы жыхар прачытаў у інтэрнэце інфармацыю, як зрабіць порах у хатніх умовах. Падчас яго вырабу адбылася ўспышка без наступнага гарэння. У выніку школьнік атрымаў тэрмічныя і хімічныя апёкі твару і рук І—ІІІ ступені (15% плошчы цела). 

Пацярпелы шпіталяваны ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую бальніцу. Яго стан сярэдняй ступені цяжкасці. 

Праверку па факце атрымання апёкаў праводзяць інспекцыя дзяржаўнага пажарнага нагляду Івацэвіцкага РАНС і Івацэвіцкі РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?