Новаабраны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заяўляе пра дамоўленасці з Расіяй аб прыездзе яе прадстаўніка ва Украіну для пачатку перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі.
Аб гэтым ён сказаў у Францыі.
«Адбылася кароткая сустрэча … у фармаце Францыя, Германія, Расія і Украіна, дзе мы дасягнулі дамоўленасцяў аб трох рэчах: ва Украіну прыязджае прадстаўнік расійскі, з якім мы абмяркуем першыя крокі па мірным урэгуляванні сітуацыі і план, які быў прапанаваны мной як прэзідэнтам і ў якім прадугледжваўся шэраг крокаў з боку РФ і шэраг крокаў з боку Украіны», - паведаміў Парашэнка.
«Пакуль папярэдне мы бачым, што план можа мець добрыя шанцы на рэалізацыю», — адзначыў ён.
Паводле яго слоў, настрой падчас сустрэчы быў напружаным, але добры сігнал — пачатак перамоваў.
«Чакаем у бліжэйшы час заявы аб прызнанні выбараў з боку Расійскай Федэрацыі… Мы паглядзім на пачатак перамоў у нядзелю», — дадаў Парашэнка.
Іншых дэталяў, па словах Парашэнкі, бакі пакуль вырашылі не выдаваць.
Як вядома, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Парашэнка дамовіліся правесці двухбаковую сустрэчу для пошуку шляхоў спынення баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны ў бліжэйшы час.