Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не выключае, што Валгаграду можа быць вернута назва Сталінград, перадае ІТАР-ТАСС.

З такой просьбай да кіраўніка расійскай дзяржавы звярнуўся адзін з расійскіх ветэранаў Другой сусветнай вайны.

«У адпаведнасці з нашым законам, гэта справа суб'екта Федэрацыі і муніцыпалітэта», — адказаў прэзідэнт Расіі. «У дадзеным выпадку, жыхары павінны правесці рэферэндум, вызначыцца», — удакладніў Пуцін.

«Як жыхары скажуць, так і зробім», — сказаў прэзідэнт ў французскім Довілі, дзе праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю высадкі заходніх саюзнікаў у Нармандыі.

На прапанову кіраўніка дзяржавы ветэраны сказалі, што «туды паедзем, дапаможам».

«Калі ласка»,— пагадзіўся Пуцін. Ён нагадаў, што «ў Парыжы ёсць плошча Сталінград», гэту назву памятаюць і ў іншых гарадах Еўропы. «Гэта не я адмяняў», — адзначыў прэзідэнт аб перайменаванні горада ў Валгаград.

Пры гэтым ён дадаў наконт правядзення рэферэндуму: «Падумаем, як гэта можна зрабіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?