07.06.2014 / 11:48

Лукашэнка ў Кіеве: Украіна здольная вырашыць праблемы без замежных пасярэднікаў 4

Украіна здольная вырашыць канфлікт у дзяржаве без замежных пасярэднікаў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам пасля інаўгурацыі прэзідэнта Пятра Парашэнкі ў Вярхоўнай Радзе.

«Украінцы працавітыя і разумныя, і я ўпэўнены, што яны справяцца са сваімі праблемамі. Нават калі ім не дапамогуць, то яны зробяць гэта самастойна», - сказаў ён.

Ён таксама падкрэсліў, што не лічыць катастрафічнай сітуацыю ў дзяржаве.

Паводле яго слоў, вакол сітуацыі ва Украіне занадта шмат славесных нагнятанняў.

Лукашэнка заклікаў ўкраінцаў супакоіцца і выказаў упэўненасць у тым, што Парашэнка стрымае сваё слова па стабілізацыі сітуацыі ў дзяржаве і захавання яе адзінства.

Таксама Лукашэнка некалькі разоў не адказаў на пытанне, ці лічыць ён Крым украінскай тэрыторыяй, адзначыўшы, што казаў пра гэта раней.

«Адносна Украіны — яна павінна быць адзінай і цэласнай дзяржавай. І будзе такой», — адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне, ці прасіў у яго прытулку экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, Лукашэнка адказаў адмоўна.

«Ён мяне не прасіў. У Беларусі ёсць сяло, дзе нарадзіліся яго бацькі, і калі ён захоча туды прыехаць, ніхто не можа яму забараніць», — заявіў ён.

«Але я вам раю — забярыце свайго прэзідэнта ва Украіну. Няхай ён будзе ў вас. Калі ад мяне будзе залежыць, я дапамагу», — адзначыў Лукашэнка.

0
мясцовы2 / Адказаць
07.06.2014 / 11:50
Давядзі гэта сваім прапагандонам з БТ і іншых гэзэтак ды часопісакаў
0
цмок / Адказаць
07.06.2014 / 11:57
Так гаворыць адна галава пакуль там, вернецца і другая галава будзе гаварыць іншае, а з крымнашам трэццяя будзе яшчэ нешта вярзці.
0
л / Адказаць
07.06.2014 / 12:03
а васька слушает да ест
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру