Вайсковец ганаровай прэзідэнцкай варты выпусціў стрэльбу ў той час, калі новаабраны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка праходзіў па чырвонай дарожцы ў Вярхоўную Раду Украіны.

Калі прайшоў Парашэнка і дайшоў амаль да дзвярэй, адзін з вайскоўцаў, які стаяў паблізу дзвярэй, спачатку выпусціў вінтоўку, а затым і сам нахіліўся, і было зразумела, што яму стала дрэнна. Пасля гэтага вайскоўца забралі.

«Пятро Парашэнка прыбыў у Вярхоўную раду. Падчас праходу па чырвонай дарожцы ў аднаго з вайскоўцаў роты ганаровай варты ўпала стрэльба, вайсковец пахіснуўся і ледзь не ўпаў сам. Відаць, сонечны ўдар — вайскоўцы стаялі на працягу гадзіны пад сонцам», — адзначае журналіст Мустафа Наем з месца падзеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?