Б.Ф.‑Вальднэр |
Зьміцер Дашкевіч |
Камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра‑Вальднэр выказала занепакоенасьць паведамленьнем пра штраф, да якога быў асуджаны Зьміцер Дашкевіч за адмовы ад дачы паказаньняў супраць яго паплечніка Івана Шылы.
Спадарыня Фэрэра‑Вальднэр нагадала ў сваёй заяве, што Дашкевіча трымаюць за кратамі паводле палітычных матываў за сяброўства ў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі.
Гэта другі прысуд Дашкевічу, і ён супярэчыць прынцыпам і каштоўнасьцям, замацаваным у пасланьні Эўразьвязу народу Беларусі, накіраваным год таму, — гаворыцца ў заяве.
Эўракамісар заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітычных вязьняў, у тым ліку і Зьмітра Дашкевіча, і спыніць запалохваньне грамадзянскіх актывістаў.