Пасля інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі 7 чэрвеня ў Кіеве Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў адносна Крыма і сітуацыі на ўсходзе Украіны.

фота vesti.ua

фота vesti.ua

Лукашэнка адмовіўся прызнаваць Крым украінскім, паколькі дэ-факта цяпер ім кіруе Расія.

«Але паколькі юрыдычнага рашэння не было, то раю ўладзе працягваць весці перамовы», — цытуе беларускага кіраўніка ўкраінскае інтэрнэт-выданне «Вести».

На пытанне, што рабіць з «тэрарыстамі на Усходзе» Украіны Лукашэнка адказаў, што тых, тэрарыстаў, якія знішчаюць, трэба знішчаць. «Але спачатку разбярыцеся, хто тэрарыст. А то пазабіваеце сваіх», — сказаў беларускі прэзідэнт. 

На пытанне, ці гатовы ён сам стаць міратворцам, Лукашэнка адзначыў: «Не, я ненавіджу міратворцаў і іх перамоўшыкаў». «Нагадаю, што вы размаўляеце цяпер з галоўным дыктатарам Еўропы», — сказаў ён. 

Таксама Лукашэнка адзначыў, што на тэрыторыі мяжы Беларусі і Украіны няма ніякіх войскаў, і размяшчацца яны не будуць. «Нам з украінцамі дзяліць няма чаго. Мы браты», — скончыў сваю сустрэчу кіраўнік беларускай дзяржавы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?