Лукашэнка даў сёння імправізаваную прэс-канферэнцыю журналістам: Ён пракаментаваў праблему Крымскай анексіі: «У дачыненні да Украіны — яна павінна быць адзінай і цэласным дзяржавай. І яна будзе такой.

А Крым - едзьце туды і дамаўляйцеся, каб ён быў украінскім. І не губляйце яго».

Лукашэнка адмаўляе, што Януковіч звяртаўся да яго па дапамогу.

«Ён мяне не прасіў. У Беларусі ёсць вёска, дзе нарадзіліся яго бацькі, і калі ён захоча туды прыехаць, ніхто не можа яму забараніць. Але я вам раю - забярыце свайго прэзідэнта ва Украіну. Які б ён ні быў. Калі ад мяне будзе залежыць — дапамагу. Пераступіце праз усё, і забярыце свайго прэзідэнта да сябе, няхай ён будзе ў вас».

Лукашэнка нават паабяцаў паспрыяць вяртанню Януковіча. «Калі ад мяне нешта будзе залежаць, я дапамагу», - сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?