07.06.2014 / 20:12

«Ідэя Банк» прыцягнуў 30 млн злотых для крэдытавання беларускага бізнесу

«Ідэя Банк» прыцягнуў замежныя крэдытныя рэсурсы для фінансавання малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі. Праграма стала магчымая дзякуючы міжнароднаму фінансаваму холдынгу Getin Holding. 

Як паведамілі ў прэс-службе «Ідэя Банка», у канцы мая польская фінансавая кампанія Getin International S.A., якая ўваходзіць у групу Getin Holding, завяршыла размяшчэнне аблігацый серыі B у памеры 30 мільёнаў польскіх злотых. Сярод польскіх інвестараў было размешчана 100% выпушчаных аблігацый. Прыцягнутыя сродкі былі накіраваныя ў беларускі «Ідэя Банк» для падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. 

«Мэта размяшчэння аблігацый была выразна ўказаная ў праспекце эмісіі, — каментуе Рафал Юшчак, старшыня савета дырэктараў ЗАТ «Ідэя Банк». — І такі поспех аблігацый можа сведчыць аб тым, што беларускі «Ідэя Банк» з'яўляецца вядомай і паважанай фінансавай кампаніяй і ўсяляе ўпэўненасць польскім інвестарам. Я хацеў бы падкрэсліць, што гэта не першы выпуск аблігацый групы Getin Holding у Польшчы, мэтай якога з'яўляецца інвеставанне ў эканоміку Рэспублікі Беларусь». 

У студзені 2014 года Getin International S.A. ужо рэалізаваў аблігацыі на 40 мільёнаў польскіх злотых (прыкладна 7,5 млн. еўра). Прыцягнутыя сродкі таксама былі накіраваныя ў «Ідэя Банк» і цяпер практычна поўнасцю інвеставаныя ў эканоміку краіны ў форме крэдытаў беларускім малым і сярэднім прадпрыемствам. 

Банк фінансуе як індывідуальных прадпрымальнікаў, так і юрыдычных асоб. Крэдыты выдаюцца на тэрмін да 4 гадоў, сума крэдыту можа складаць ад 5 тыс. да 2 млн. долараў ЗША. 

Нагадаем, у сярэдзіне кастрычніка мінулага года польскі Getin Holding, які з'яўляецца ўласнікам «Ідэя Банка», набыў 95,5% статутнага капіталу ЗАТ «Беларускі банк малога бізнесу» — за 4,9 млн. еўра.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру