Вернікі сёння святкуюць Дзень Святой Тройцы (Сёмуху) — адно з найвялікшых двунадзясятых пераходных святаў.

Дзень Святой Тройцы адзначаецца ў пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня (20 красавіка), у нядзелю, таму гэты дзень яшчэ называюць Пяцідзясятніцай.

Спасланне Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы апісана ў Дзеях святых апосталаў. У пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстова (дзесяты дзень пасля Ушэсця) апосталы знаходзіліся ў Сіёнскай святліцы ў Ерусаліме. Раптоўна пачуўся шум з неба, як бы ад павеву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом. І з'явіліся ім языкі падзеленыя, як бы вогненныя, і апусціліся па адным на кожным з іх. Усе споўніліся Духа Святога і сталі славіць Бога на розных мовах, якіх раней не ведалі.

На Сёмуху прынята ўпрыгожваць храмы і хаты бярозавымі галінамі, травой і кветкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0