Святым і маральным абавязкам людзей перад загінулымі і святым абавязкам перад будучымі пакаленнямі з'яўляецца недапушчэнне рэабілітацыі нацыстаў і іх паслугачоў.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў Мінску на цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэння мемарыяльнага комплексу «Трасцянец».

«Здавалася б, генацыд павінен навечна застацца ў памяці чалавецтва, а на вірус карычневай чумы выпрацавацца ўстойлівы імунітэт. На жаль, гэтага не адбылося, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Сёння фашызм зноў падымае галаву. Некаторыя палітычныя сілы спрабуюць абяліць нацызм, выкарыстоўваюць нацысцкую атрыбутыку, сімволіку, лозунгі. У адпаведнасці са сваімі карыслівымі інтарэсамі перапісваюць вынікі Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?