У сталіцы Егіпта прайшла цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта краіны, генерала Абдэля Фатаха Сісі. Новы прэзідэнт прынёс прысягу ў будынку Вышэйшага канстытуцыйнага суда ў Каіры.

У мінулым месяцы 59-гадовы Сісі перамог на выбарах, набраў амаль 97% галасоў.

Генерал Сісі адыграў ключавую ролю ў адхілення ад улады папярэдняга прэзідэнта ісламістаў Мухамеда Мурсі, пасля звяржэння якога ён набыў шырокую падтрымку насельніцтва.

Пасля адхілення Мурсі партыя «Браты-мусульмане», ад якой Мурсі вылучаўся на прэзідэнцкую пасаду, была абвешчаная тэрарыстычнай і забаронена.

Пасля звяржэння Хосні Мубарака, які кіраваў 30 гадоў, егіпцяне спадзяваліся на дэмакратычныя рэформы, аднак цяпер для многіх важней бяспека і стабільнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?